Czesław (czeslaw_list) wrote,
Czesław
czeslaw_list

Аршанская бітва 1514 года, у якой войска ВКЛ перамагло армію Маскоўскай дзяржавы (By, Ru, Рl)

Оршанская битва 8 сентября 1514 года Великого Княжества Литовского, в тогдашней Европе, стала одной из самых крупных, а для белорусской военной истории вообще самой значительной победой. С начала 1990-х годов прошлого века 8 сентября в Беларуси неофициально отмечается как День белорусской воинской славы. Знаменитая Оршанская битва, в которой войско ВКЛ, значительную часть которого составляли уроженцы нынешней Беларуси, победило почти втрое большую по количеству армию Московского государства, произошла 8 сентября 1514 года. 30-тысячное войско ВКЛ под командованием гетмана Константина Острожского буквально разгромило московские полки, общее количество которых превышало 80 тысяч. Под Оршей гетман Острожский впервые в военной истории использовал артиллерийский залп из засады. Это и сыграло решающую роль в ходе битвы.


→   Канстанцін Астрожскі і бітва пад Воршаю

Гэта знакамітая па маштабах і значэнні ў Еўрапейскай гісторыі Аршанская бітва 8 верасні 1514, у якой войска Вялікага Княства Літоўскага, значную частку якога складалі ўраджэнцы цяперашняй Беларусі, перамагла амаль утрая большую па колькасці армію Маскоўскай дзяржавы.

                 http://img1.liveinternet.ru/images/attach/c/4/82/182/82182707_91f.gif

Бітва пад Воршай, Аршанская бітва (8 верасьня 1514) — адна з найбуйнейшых бітваў на тэрыторыі Эўропы ў пач. XVI ст. паміж літоўскім і маскоўскім войскамі на рэчцы Крапіўне, за 5 км ад Воршы. Перамога ў ёй дала Вялікаму Княству Літоўскаму магчымасьць вярнуць захопленыя супраціўнікам Дуброўна, Амсьціслаў і Крычаў. Пасьля бітвы да 1518 году не адбывалася ўварваньня на Беларусь маскоўскіх войскаў (за выняткам асобных набегаў).


→   Battle of Orsha 1514

Вялікі князь Жыгімонт Стары здолеў сабраць пад свае сьцягі ў Менску крыху болей за 35 тысячаў ваяроў. Тут былі 16 тысячаў коньнікаў паспалітага рушаньня Вялікага Княства пад камандаваньнем славутага гетмана Канстантына Астроскага - 14 тысячаў конных жаўнераў, 3000 найманай пяхоты й 2500 шляхцічаў-добраахвотнікаў. Жыгімонт з чатырохтысячным войскам застаўся ў Барысаве, а асноўныя сілы (больш за 30 тыс.) на чале з К. Астроскім рушылі насустрач маскоўскім захопнікам. Атрадамі войскаў камандавалі Ю.Радзівіл, Ю.Алелькавіч, Я.Сьвярчоўскі і інш., значную яго колькасьць складалі літоўскія (беларускія) ваяры.

Бітва распачалася ў полі на беразе Дняпра ў тры кілямэтры ўздоўж ракі, за 200—400 мэтраў ад берага ў першай фазе бою і за тры з паловай кілямэтры ў другой ягонай фазе, за пяць вёрстаў ад Воршы а 9 гадзіне раніцай 8 верасьня 1514 году. Углыбкі абодвух франтоў поле бою таксама складала прыблізна тры кілямэтры, пры гэтым ня ўсе войскі займалі гэтую прастору — частка іх уводзілася ў бой паступова.

Удалым манэўрам пад выглядам адступленьня Канстанцін Астроскі ўцягнуў супраціўніка ў пагоню і вывеў яго пад агонь сваіх замаскаваных гарматаў. Чаляднін кінуў у перасьледаваньне ўсе свае сілы. Але выявілася, што ўцёкі коньніцы ВКЛ былі загадзя ўмоўленай хітрасьцю, якая вывела пагоню маскоўскага войска на засаду. Шматразовыя стралкова-артылерыйскія залпы гармат і пішчаляў нанесьлі ўдары па маскоўскім войскам і ўшчэнт разьбілі іх, частка ваяроў трапіла ў палон, рэшта кінулася наўцёкі — пачалася паніка, многія з уцекачоў загінулі ў Дняпры і Крапіўне. Зацятае перасьледаваньне і жорсткае вынішчэньне ўцекачоў цягнулася да заходу сонца, а часам і назаўтра. За некаторымі з уцекачоў гналіся на 8 літоўскіх міль (каля 60 км). Адныя ўцякалі ў лясы, другія — у балоты. Вада ў Крапіўне пачырванела ад крыві ды, паводле паданьня, выйшла зь берагоў, бо целы мноства забітых загацілі раку.

Страты войска Вялікага Княства Літоўскага падаюцца заходнімі гісторыкамі як «невялікія» — 4 вялікія паны, каля 500 рыцараў (або 400 рыцараў і простых жаўнераў), невядомая колькасьць простых жаўнераў.

Маскоўская раць страціла забітымі блізу 40 тысячаў. Вялікі князь Жыгімонт Стары у сваіх лістах да эўрапейскіх удадароў, у тым ліку да лівонскага ляндмайстра Тэўтонскага ордэну пра Аршанскую перамогу, пісаў, што літоўцы ўзялі ў палон 8 (з 11) вярхоўных ваяводаў (у тым ліку Чаляднін і Булгакаў-Голіца), 37 другарадных кіраўнікоў і 1,5 тысячы баяраў, усяго забітых і паланёных расейцаў, было 30 тысячаў з 80-тысячнага войску. У рукі пераможцаў трапіў маскоўскі абоз, пальная зброя, баявыя сьцягі.

Захопленых коней і палову вайсковага абозу Канстантын Астроскі раздаў сваім ваярам у падзяку за мужнасьць. Сярод трафэяў знайшлі і тысячы кайданоў, якія Васіль ІІІ падрыхтаваў для ліцьвінаў.

Прыгаломшаны весткаю пра поўны разгром свайго войска Васіль ІІІ абвясьціў, што для яго «той, хто трапіў у палон, — мёртвы», і кінуў іх на вырак лёсу. Булгакаў-Голіца вярнуўся ў Масковію толькі ў 1552 годзе.

Пасьля гэтай перамогі літоўскае войска пачало вяртаць занятыя маскавітамі гарады: Друцак, Дуброўну, Крычаў, Амсьціслаў.

Дзякуючы ўдалай дыпляматычнай палітыцы Вялікага Княства Літоўскага пачаў развальвацца накіраваны супраць Польшчы й ВКЛ таемны альянс Масковіі ды эўрапейскіх дзяржаваў. На Венскім зьезьдзе 1515 году Ягелоны і Габсбургі дасягнулі поўнага ўзаемаразуменьня, Лівонская канфэдэрацыя трапіла пад уплыў Вялікага Княства Літоўскага. У Эўропе пачаў складацца нэгатыўны выгляд Маскоўскае дзяржавы.

Аднак асноўная мэта кампаніі — вяртаньне ў склад Вялікага Княства Літоўскага Смаленску — засталася недасяжнай з шэрагу прычынаў:

-  Кепскае надвор’е запаволіла рушаньне вялікалітоўскага войска, па дарозе захварэла шмат ваяроў.
-  Смаленскі ваявода В. Шуйскі выкрыў змову месьцічаў на чале з уладыкам Варсанофіем, што прагнулі вяртаньня ў склад Вялікага Княства Літоўскага; уладыка Варсанофі апынуўся ў вязьніцы, а астатніх змоўцаў Шуйскі павесіў на гарадзкіх мурах.
-  Маскавіты спустошылі смаленскія прадмесьці, таму не было чым карміць войска.

У выніку аблога была беспасьпяховай, і Смаленск разам з шэрагам іншых тэрыторыяў (агулам 23 тысячы км²) паводле дамовы 1522 году застаўся ў складзе Маскоўскае дзяржавы

У наш час перамога пад Воршай разглядаецца як адна зь першых у шэрагу трыюмфаў беларускае зброі — Сінія Воды, Грунвальд, Кірхгольм, бітва пад Клецкам.

http://img-fotki.yandex.ru/get/9824/219038366.1/0_d35a8_10c71a64_XL.jpg
Бітва пад Воршай. 1514. Палатно невядомага аўтара    →   Павялічыць

Гэтае палатно батальнага жанру прысвечанае тэме вайны, дзе невядомы мастак адлюстраваў сухапутную бітву. Невядомы мастак даў панарамнае выява бітвы, але захаваў не асоба важны або характэрны момант бітвы, а адлюстраваў дух войска Вялікага Княства Літоўскага на траціну які меньш па колькасці суперніка і заваёўніка. Мастак паказаў какафонию вайны і ўвесь напал запалу ў протвостянні, у імя жыцця і перамогі, якое доўжылася больш за суткі. 30-тысячнае войска ВКЛ пад камандваннем гетмана Канстанціна Астрожскага разграміла маскоўскія палкі, агульная колькасць якіх перавышала 80 тысяч. Пры павелічэнні, на арыгіналы, можна разгледзець дэталі карціны і адчуть увесь пафас і драматызм.




Працяг   →   Bitwa pod Orszą (wersja Рl) .

Па тэме:

Первая пограничная война ВКЛ с Москвой (1486-1494)
Аршанская бітва. Падвойная перамога / Загадкі беларускай гісторыі

Битва под Оршей в контексте политики и войны
"Крывавы патоп" у якім агрэсарам супраць Вялікага Княства Літоўскага была ардынская Масковія


Аўтар-складальнік ©Czesław List

Назад   →   Гiсторыя Беларусi   Historia Polski   Беседы об искусстве с Czesław List   Искусство   Музыка  
Tags: Беседы об искусстве с Czesław List, Живопись, Живопись - Статьи и публикации, Искусство, История Беларуси, История Польши, Медиа, Музыка
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment