Czesław (czeslaw_list) wrote,
Czesław
czeslaw_list

Вялікае рассяленне і утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

Вялікае рассяленне і утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, ў інтэрпрэтацыі беларускага гісторыка Вячаслава Насевіч.

http://vln.by/sites/default/files/00000009a.jpg
Пачатак вялікага рассялення славян. V – першая палова VI ст. н.э..
На мапе “Пачатак вялікага рассялення славян” - асветлены падзеі, да якіх прывяло заваяванне протадзяржавы астраготаў гунамі  →   Павялічыць .

http://vln.by/sites/default/files/00000010a.jpg
Павялічыць   >   http://vln.by/sites/default/files/00000010a.jpg
Цэнтральная і Усходняя Еўропа. Канец VІІ – VIII ст.
На працягу 2-й пал. VII– 1-й пал. VIII стагоддзяў славянскае грамадства, падпітваючыся культурнымі імпульсамі з дзяржавы франкаў і Візантыі, набліжалася да пераходу ў стадыю цывілізацыі.

Літва ў сярэдзіне XIII ст.
Мапа ВКЛ
Павялічыць   >   http://vln.by/sites/default/files/map1_0.jpg
Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Другая палова ХІІІ – XIV ст.
Мапа адлюстроўвае працэс утварэння ВКЛ як двухэтнічнай дзяржавы, у склад якой увайшлі пляменныя балцкія княствы і значная частка тэрыторыі старажытнай Русі, у тым ліку ўся тэрыторыя сучаснай Беларусі. Рашаючым штуршком да ўтварэння ВКЛ стала татарскае нашэсце на Русь у 1237 – 1241 гг., якое прывяло да падпарадкавання большасці рускіх княстваў новай дзяржаве, утворанай заваёўнікамі – Ардзе (пазней – Залатой Ардзе). Некаторыя княствы, канчаткова страціўшы палітычную сувязь з Кіевам, утварылі асобныя, хаця і залежныя ад Арды, дзяржавы – Галіцка-Валынскае княства (каралеўства), Вялікае княства Ўладзімірскае. Шэраг княстваў на беларускіх землях у перыяд паміж 1245 і 1250 гг. прызналі ўладу літоўскага князя Міндоўга, які ў той жа час дамогся дамінавання ў палітычным саюзе балцкіх княстваў і нават пашырыў яго на частку тэрыторыі яцвягаў, куршаў, земгалаў і селаў (у процідзеянні экспансіі крыжацкіх ордэнаў). З гэтага часу можна казаць аб непасрэдным пачатку ВКЛ.

На працягу некалькіх наступных дзесяцігоддзяў Новагародская зямля, этнічная Літва і прылеглая частка яцвягаў трывала захоўвалі палітычнае аб'яднанне, у той час як Полацкая зямля і Жамойць часова адлучаліся ад яго. Найбольшае пашырэнне дзяржавы, дасягнутая Міндоўгам у 1260 – 1263 гг., было канчаткова адноўлена Віценем на мяжы XIII – XIV стагоддзяў.

Пры пераемніку Віценя Гедыміне (1315 – 1341) ВКЛ набывае трывалую сталіцу, якой стала Вільна. Тады ж пачалося пашырэнне ўлады ВКЛ на прылеглыя рускія княствы, большасць з якіх раней залежала ад Арды.

Новы перыяд Вялікага княства Літоўскага 1245–1315 гг.

http://vln.by/sites/default/files/00000017a.jpg
Павялічыць   >   http://vln.by/sites/default/files/00000017a.jpg
Новы перыяд у гісторыі Вялікага княства Літоўскага - калі адбыўся разрыў з папярэдняй традыцый, калі землі ВКЛ былі часткай старажытнарускай цывілізацыі з гістарычным, духоўным і канфесійным цэнтрам у Кіеве. Пасля разбурэння Кіева манголамі ў 1240 г. часткі Русі, якія пазбеглі непасрэдный залежнасці ад Залатой Арды, пачалі шукаць уласныя шляхі далейшага развіцця. Для літвінаў - продкаў сучасных беларусаў, такім шляхам стала прыняцце ўлады літоўскіх князёў. Першыя крокі на гэтым шляху адлюстроўвае мапа “Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. 1245–1315 гг..

http://vln.by/sites/default/files/00000017b.jpg
Павялічыць   >   http://vln.by/sites/default/files/00000017b.jpg
Тэрытарыяльны рост Вялікага княства Літоўскага пры Гедзіміне і Альгердзе. 1315–1377 гг.

http://vln.by/sites/default/files/00000019a.jpg
Павялічыць   >   http://vln.by/sites/default/files/00000019a.jpg
Тэрытарыяльнае пашырэнне Вялікага княства Літоўскага ў часы Вітаўта. 1392–1430 гг.

Крыница   >   Исторические карты   .

Aŭtar-składalnik : ©Czesław List

Назад   →   Тайные страницы   Расология   Гiсторыя Беларусi
Tags: Беларусь, История Беларуси, Расология, Тайные страницы
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment