Я

Зянон Пазьняк. Асновы нацыі. Ужо гадзіньнік празваніў





Ужо гадзіньнік празваніў

Ключавыя пазыцыі ў краіне абстаўлены расейцамі і расейскімі цітушкамі.

Тактыка Захаду адносна акупацыі Украіны Масквой была зразумелай адразу, і нават наперад. Але трэба было, каб мінула два тыдні бязвыніковай гаварыльні пра іхную «заклапочанасьць», каб адбылася фактычная анэксія Крыма, каб усім, хто ня ў стане быў разумець, усё стала зразумела. Заходнія палітыкі паводзяць сябе дакладна так, як некалі пры здачы Чэхаславаччыны Гітлеру. І таксама, як той Чэмбэрлен, яны задаволеныя сабой, пiша Зянон Пазьняк на сваiм сайце.

Зразумела, што цяперашнія чэмбэрлены вырашылі ўлагодзіць Пуціна (як гэта знаёма!) аддаць яму Крым і абараніць Украіну. Адным словам, і козы жывыя, і ваўкі наеліся. Яны думаюць, што Пуцін супакоіцца на дасягнутым, і тады яны загоняць яго ў «дыялог» з украінцамі, палохаючы санкцыямі. І будуць гаварыць, гаварыць... Гэта іхняя тыповая філісьцерская манера паводзінаў у палітыцы. Яны заўсёды “заклапочаныя”... сваім камфортам.

Калі б такое здарылася, як яны думаюць, то трэба было б адразу распускаць АБСЭ, як поўную непатрэбшчыну ў новай геапалітычнай рэальнасьці. Трэба б было здаць у архіў Гэльсінскія пагадненьні і шэраг іншых актаў, на якіх грунтуецца цяперашні цывілізаваны сьвет у міжнародных адносінах. Зрэшты, такое, відаць, здарыцца, бо ўжо, фактычна, здарылася. Перадзел сьвету пачынаецца.

Першымі зрэагавалі кітайцы, і ўжо падрыхтавалі праект закона аб сібірскіх тэрыторыях і кітайскім грамадзянстве за межамі Кітая. Мяркую, што самы час беларусам падумаць пра вяртаньне сваіх тэрыторыяў і сталіц. Стары часовы парадак у Эўропе бурыцца. Арда, якая ўтварылася на вялікай крыві, ня можа зьнікнуць бяссьледна, але толькі праз вялікую кроў. Каб гэтага ня здарылася, трэба, вобразна кажучы, даць Ардзе па пысе, пакуль яна яшчэ не паднялася. Гэта адзіны мэтад у размове з Ардой. І адзіная мова, якую яна разумее. Уся бяда ў тым, што няма каму ёй па яе пысе даць у сьвеце, дзе сілай кіруюць бязвольныя палітыкі з філісьцерскімі мазгамі.

Нікчэмнасьць іхных паводзінаў яшчэ і ў тым, што анэксіяй Крыма справа не абмяжуецца. Барацьба вядзецца за Украіну. Гэтая апэрацыя плянавалася Масквой даўно. Іншага шанцу для яе ажыцьцяўленьня ў Крамля ўжо ня будзе. Гэта шанец для Масквы апошні, і назад у іх дарогі няма. І пуціністы тое разумеюць.

Украінцам трэба спадзявацца, перш за ўсё, на самых сябе. Армія слабая. Улада нікчэмная. Моцны толькі народ.  →  Тэкст цалкам ніжэй у арыгінале))

Сильный только народ

Тактика Запада относительно оккупации Украины Москвой была понятной сразу, что можно было и предположить. Но нужно было, чтобы прошло две недели безрезультатной говорильни об их «озабоченности», чтобы произошла фактическая аннексия Крыма, чтобы всем, кто не в состоянии был понимать, все стало понятно. Западные политики ведут себя точно так, как когда-то при сдаче Чехословакии Гитлеру. И также, как Чемберлен, они довольны собой.

Понятно, что нынешние чемберлены решили ублажить Путина (как это знакомо!). Отдать ему Крым и защитить Украину. Одним словом, и козы живы, и волки наелись. Они думают, что Путин успокоится на достигнутом, и тогда они загонят его в «диалог» с украинцами, пугая санкциями. И будут говорить, говорить ... . Это их типичная филистерская манера поведения в политике. Они всегда "озабочены" ... своим комфортом.

Если бы такое случилось, как они думают, то нужно было бы сразу распускать ОБСЕ, как полную неспособность в новой геополитической реальности. Следовало бы сдать в архив Хельсинские соглашения и ряд других актов, на которых основывается современный цивилизованный мир в международных отношениях. Впрочем, такое, видимо, случится, т.к. уже фактически случилось. Передел мира начинается.

Первыми среагировали китайцы, и уже подготовили проект закона о сибирских территориях и китайском гражданстве за пределами Китая. Думаю, что самое время беларусам подумать о возвращении своих территорий и городов (столиц). Старый временный порядок в Европе рушится. Орда, которая образовалась на большой крови, не может исчезнуть бесследно, - только через большую кровь. Чтобы этого не произошло, надо, образно говоря, дать Орде по морде, пока она еще не поднялась. Это единственный метод в беседе с Ордой. И единственная язык, который она понимает. Вся беда в том, что некому в мире дать ей по ее морде, где силой управляют безвольные политики с филистерскими мозгами .

Никчемность их поведения еще и в том, что аннексией Крыма дело не ограничится. Борьба ведется за Украину. Эта операция планировалась Москвой давно. Другого шанса для ее осуществления у Кремля уже не будет. Этот шанс для Москвы последний, и обратно у них дороги нет. И пуцинисты это понимают.

Украинцам надо надеяться, прежде всего, на самих себя. Армия слаба. Власть ничтожна. Сильный только народ.

См. текст полностью в оригинале.

Зянон Пазьняк.  10 Сакавіка 2014   →   Крыніца


©Czesław List

Назад   →   Беларусь   Зянон Пазьняк