
Асноўныя кірункі эканамічнага развіцця Беларусі.
Беларусь мае ўсе магчымасці для пераходу на новы этап эканамічнага развіцця і значнага павелічэння якасці жыцця людзей. Будучыня Беларусі сярод развітых эканомік, у якой кожны чалавек мае роўныя шанцы на рэалізацыю сваіх магчымасцяў, незалежна ад сваіх палітычных, рэлігійных і іншых перакананняў, паходжання і іншых адрозненняў.
Але сёння ў эканоміцы Беларусі вялікая колькасць структурных праблем, якія патрабуюць вырашэння. Калі гэтага не зрабіць, Беларусь будзе ўсё больш адставаць па ўзроўні жыцця ад сваіх больш развітых суседзяў і развітага свету ў цэлым, а беларуская моладзь будзе імкнуцца з’ехаць за мяжу, каб там рэалізаваць свой патэнцыял.
Для вырашэння структурных праблем і дасягнення ўстойлівага доўгатэрміновага ўзросту, пасля вырашэння палітычнага крызісу і правядзення новых свабодных і справядлівых выбараў, перш за ўсё трэба стварыць інстытуцыйную аснову. Мы лічым, што яна павінна адпавядаць наступным прынцыпам і палажэнням.
Адаптацыя і развіццё сацыяльнай інфраструктуры – сістэмы адукацыі, аховы здароўя, культурнай сферы, механізмаў мясцовага самакіравання – у адпаведнасці з каштоўнасцямі і запытамі беларускага грамадства.
Незалежнасць судовай сістэмы ад іншых галін улады.
Змена ролі дзяржавы ў эканамічным развіцці. З «прагрэсара», які кіруе і накіроўвае эканамічнае развіццё, дзяржава павінна ператварыцца ў гаранта развіцця інстытутаў і сацыяльнай інфраструктуры.
Стварэнне роўных і спрыяльных умоў гаспадарання для ўсіх прадпрыемстваў незалежна ад формы ўласнасці, памеру ці галіны эканомікі.
Павелічэнне эфектыўнасці кіравання дзяржпрадпрыемствамі.
Павелічэнне эфектыўнасці працы сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва.
Падвышэнне эфектыўнасці, празрыстасці і гнуткасці рынку працы, пры адначасовым пераглядзе кантрактнай сістэмы ў бок большай абароны праў працаўнікоў.
Развіццё фінансавага рынку.
Пабудова лічбавай эканомікі, у якой лічбавізацыя забяспечвае хуткасць, эфектыўнасць і празрыстасць сістэмы кіравання.
Падвышэнне канкурэнтаздольнасці і інавацыйнасці эканомікі праз развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы, стварэнне экасістэмы развіцця стартапаў, пабудова тэхналагічнай інфраструктуры і развіццё венчурных інвестыцый.
Безумоўна, гэтыя прынцыпы з’яўляюцца базіснымі і не ахопліваюць усіх праблем беларускай эканомікі. Хутчэй мы хочам паказаць, у якім кірунку трэба працаваць для таго, каб павялічыць якасць жыцця беларусаў, улічваючы, што існуючая мадэль палітэканамічнага развіцця Беларусі больш не спраўляецца з гэтым заданнем.
Дакумент распрацаваны Эканамічнай групай Каардынацыйнай Рады на аснове шырокага кансенсусу беларускіх (і шэрагу замежных) эканамістаў.
21.10.2020. Крыніца → Каардынацыйная Рада .
Больш па тэме:
Акупацыйная палітыка расейцамі на беларускай тэрыторыі
Как беларусам относиться к истории своих предков?
У беларусов два врага: Лукашенко и Кремль
Заходнеруская прапаганда і яе ўплыў на ментальнасць беларускага грамадства
Праект новай Беларусі
Народная Программа Свободная Беларусь - это проект новой Беларуси (By, Ru)
Создано Народное Антикризисное Управление. Время действовать!
Аўтар-складальнік ©Časłaŭ List
Назад → Беларусь