Czesław (czeslaw_list) wrote,
Czesław
czeslaw_list

Перадвыбарчыя пікеты за прэтэндэнтаў у прэзідэнты Беларусі

24 траўня 2020 года на плошчы ля Камароўскага рынку ў Менску – небывала шматлюдна. Шэраг ініцыятыўных групаў распачаў збор подпісаў за вылучэнцаў у кандыдаты на прэзідэнцкія выбары.


Сяргей Ціханоўскі паведаміў пра тое, што мае намер стаць кандыдатам у прэзідэнты Беларусі . Ужо на падыходзе да рынкавай плошчы Сяргея Ціханоўскага – аўтара папулярнага блогу «Краіна для жыцця» – абступілі прыхільнікі. «Я не клічу людзей на выбары. Я клічу людзей ставіць свой подпіс за сумленныя выбары без Лукашэнкі», – заявіў Сяргей Ціханоўскі.

Менчукі і ня толькі кажуць чаму прыйшлі на пікет:

«Падтрымаю тых кандыдатаў, якія ідуць супраць сістэмы, якія не ёсць сістэмнай апазіцыяй. Уладу проста за так не аддаюць. Яе трэба забіраць».

«Паказаць нейкую сваю грамадзянскую пазіцыю ў тым ліку. Паказаць, што падтрымліваюць альтэрнатыўных кандыдатаў, не толькі аднаго, які ў нас апошнія 26 гадоў».

«І судовую, і выканаўчую і вярхоўную ўладу, усё цалкам трэба змяняць. Трэба і Канстытуцыю вярнуць да ранейшага ўзору, каб не было такога: я праўлю, колькі хачу».

«Беларусы, выходзьце! Нішто вас не ўратуе: ні нейкі там кандыдат, ні герой, ні Расея, ні Захад. Прыйдзецца рабіць усё самым. Выходзьце да нас, далучайцеся», – кажа ініцыятар кампаніі «Кандыдат пратэсту» Мікалай Статкевіч.


   →   Выбарчы пікет ужывую 24 траўня 2020 года з удзелам Статкевіча і Ціханоўскага .

Кіраўнік КХП-БНФ Зянон Пазьняк лічыць, што ва ўмовах эпідэміі ніхто не можа сабраць подпісаў. "Немагчыма сабраць 100 тысяч подпісаў ва умовах эпідэміі, акрамя людзей, якія могуць выкарыстаць адміністрацыйны рэсурс і рэсурс спецслужбаў. Такіх толькі тры чалавекі. Гэта дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, былы старшыня «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка і экс-кіраўнік Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала..

Ім трэба нейкім чынам зацягнуць людзей на выбары. Я паўтараю, хоць мінімальна, а там ужо дапішуць, колькі трэба. Дзеля гэтага трэба стварыць бачнасць альтэрнатывы, бо людзі раззлаваныя, многія ўжо расчараваліся і гатовыя галасаваць супраць. Яны ж не разумеюць, што не можна ісці на выбары. Для гэтага падстаўляюцца людзі, якія гуляюць ролю альтэрнатывы, і паводле задумы людзі павінны пайсці галасаваць за гэтых кандыдатаў. Астатняе ўжо не мае значэння, астатняе вырашае Ярмошына і камісія. Вось такая схема. Яна прымітыўная, яна добра прасочваецца», - гаворыць палітык. Цалкам інтэрв'ю чытайце   →   тут .


    →   Севярынец: "Лукашэнка, сыходзь"


                                                                      

     Сайт з галасаваньнем за прэтэндэнта ў прэзідэнты
Што рабіць, калі на вучобе або рабоце просяць «упісацца за кандыдата»?
    Палічыць галасы на выбарах можа любы беларус: вось як гэта зрабіць і дамагчыся праўды

Вас не включили в УИК - обжалуйте решение:  Алгоритм действий  →  https://honestpeople.by/
Пакет документов  →  https://drive.google.com/drive/folders/1r_0ORZWYNWKp_UfmXlwNxNa-HlhnFpvn


Даведацца больш па тэме:

Войти в состав УИК отказано более чем 3500 участников инициативы «Честные люди»
Признание секретаря избирательной комиссии о фальсификации выборов
Зянон Пазняк: Выбары i COVID-19 у Беларусі
Полковник ГРУ про Лукашенко и выборы
Павел Спирин: О фальсификациях Лукашенко
Хто такі Віктар Бабарыка і ці можна дапускаць такога чалавека да кіраўніцтва Беларусі?
Мітынг Статкевіча і Ціханоўскага, ужывую 24.05.2020 каля Камароўкі
Пікет за Лукашэнку ў Менску, ужывую 05.06.2020
Народная Программа Свободная Беларусь (By, Ru)


Аўтар-складальнік ©Časłaŭ List

Назад   →   Беларусь
Tags: Беларусь
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 9 comments