Czesław (czeslaw_list) wrote,
Czesław
czeslaw_list

Габрэі ў Беларусі — Спроба наблізіцца да незразумелага адносна лёсу беларускіх габрэяў

Габрэі/жыды ў Беларусі — былі адна з найбольш старажытных этнічных меншасьцей на тэрыторыі Беларусі, якая здолела практычна да апошняга часу зьберагчы сваю спэцыфічную культуру.


Дынаміка насельніцтва габрэяў ў Беларусі

Паводле перапісу 2009 году на тэрыторыі Беларусі пражывала 12,9 тыс. габрэяў (0,1%). З тэрыторыі сённяшняй Беларусі габрэі зніклі не толькі з поля зроку, але — з часоў другой сусветнае вайны — у вялікай ступені таксама і са свядомасці людзей.


Першыя звесткі пра габрэяў на тэрыторыі ВКЛ з’явіліся ўжо ў XIV стагоддзі .

Першая зафіксаваная гістарычнымі дакумэнтамі міграцыйная хваля жыдоў на тэрыторыю Беларусі (на ідыш Райсн) назіралася ў другой палове ХIV — пачатку XV стагодзьдзя зь Нямеччыны, Польшчы і Ўкраіны. Многія з аселых на тэрыторыі Беларусі жыдоў былі выгнаныя з краінаў Заходняй Эўропы. Менавіта ў гэты час зьяўляюцца першыя жыдоўскія грамады ў Берасьці (1388) і Горадні (1389).

З XIV па XVII стагодзьдзі Берасьце было галоўным цэнтрам жыдоў княства, і грамада Берасьця адыгрывала кіруючую ролю ў жыцьці жыдоўства ўсёй Літвы. Ужо з XV ст. жыды Берасьця гуляюць важную ролю ў гандлі ВКЛ. Яны вядуць буйныя фінансавыя апэрацыі і атрымліваюць на водкуп пошліны, падаткі і іншыя дзяржаўныя абкладаньні. Некаторыя зь іх валодалі зямельнымі надзеламі. Гандлёвыя сувязі жыдоў Берасьця распаўсюджваліся па ўсім княстве і за яго межамі. У 1483 годзе жыды Берасьця ўсталявалі гандлёвыя сувязі з Вэнэцыяй.

У Горадні жыды зьявіліся, на думку дасьледчыкаў, яшчэ ў канцы XII ст. На момант атрыманьня ў 1389 годзе прывілея Вітаўта жыдам у горадзе ўжо існавалі сынагога і жыдоўскія могілкі.

Першы дакумэнт, які сьведчыць аб пражываньні жыдоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі, адносіцца да 24 чэрвеня 1388 году, калі літоўскі князь Вітаўт выдаў у Луцку прывілей жыдам Берасьця з мэтай заахвочваньня іх далейшага перасяленьня.

Прычынай зьяўленьня жыдоў на Беларусі, на думку дасьледчыкаў, сталі масавыя пагромы жыдоўскіх грамадаў Цэнтральнай Яўропы падчас так званай чорнай чумы.

Жыдоўская меншасьць ВКЛ мела вельмі добра распрацаваную сыстэму грамаднага самакіраваньня (кагал), якая закранала і кантралявала амаль усе аспэкты жыцьця жыдоў. Жыдоўская меншасьць моцна адрозьнівалася ад мясцовага насельніцтва веравызнаньнем. Асновай жыдоўскай рэлігіі — юдаізму — зьяўляецца вера ў Адзінага Бога-тварца, які абраў жыдоў у якасьці сваіх місіянэраў і слуг. Адзіны кодэкс жыцьця жыдоў — Талмуд. Талмудычная традыцыя вызначала статус кожнага жыда ў адпаведнасьці з паходжаньнем, адукацыяй і багацьцем. Да заможных людзей жыдоўская грамада адносілася з павагай. Здольнасьць зарабляць грошы лічылася праявай мудрасьці і Божай ласкі.

Чытаць больш   →   Зьвесткі зь Вікіпэдыі (вольнай энцыкляпэдыі): "Жыды ў Беларусі".

З часоў XIV стагоддзя беларусы і габрэі, таксама як і іх мовы і культуры, знаходзіліся ў шчыльным узаемадзеянні (вядома, што на мяжы XIX-XX стагоддзяў колькасць габрэйскага насельніцтва ў некаторых беларускіх гарадах дасягала 50-60 адсоткаў).

На тэрыторыі ВКЛ/Беларус габрэі пераважна карысталіся мовай ідыш, якая паўстала на базе сярэдненямецкіх дыялектаў з шырокім выкарыстаннем пазычак са старажытнагабрэйскай і арамейскай моваў. За перыяд існавання на беларускай тэрыторыі габрэі ўзбагацілі мову ідыш вялікай колькасцю ўласна беларускіх словаў. Але адбываўся таксама і адваротны працэс, калі ў беларускія гаворкі трапляла шмат ідышызмаў, пераважная колькасць якіх выкарыстоўвалася носьбітамі беларускай мовы як зніжаныя, лаянкавыя, часта з прычыны іх незразумеласці і экзатычнага гучання.

Так, сінонімамі да словаў небарака, дурында выступаюць наступныя ідышызмы:  шлімазул (шлімазл), шлёма, мішугін, ламедуда, кепала (‘дурная галава’). Малых свавольнікаў беларусы маглі называць габрэйскімі словамі шэйгец, бахур, ламперт, гіцаль, а дзеўку-падлетка, што хацела выглядаць дарослай –    сікша.

Дрэннымі, абразлівымі назвамі для жанчыны былі лахудра, лярва. Пра махляра маглі сказаць герц, герцык, а пра блазана – лабушнік.

З ідыш у беларускую мову патрапілі і набылі зніжанае значэнне таксама наступныя словы: кагал, хеўра (дарэчы, слова з тым самым коранем — хаўрус — таксама пазычаннае з мовы ідыш), хаіць/хаяць (‘ганіць’), пейсы (нечасаныя брудныя валасы), афэрдала/фэрдала (худы, замораны конь) і інш. Цікава, што турэмныя жарганізмы фраер, шмон (‘ператрус’) і ксіва (‘пашпарт, дакумент’), паводле меркаванняў даследчыкаў, таксама паходзяць з мовы ідыш.

З кнігі Змітрака Бядулі “” (1918 год). Цалкам кнігу можна пачытаць ТУТ .






Беларусь, габрэі


Паселішча габрэяў у Беларусі.
.

   →   Гарадок - гісторыя габрэйскага мястэчка 1920-1945 (Ru)



Што рабілася у часы Другой сусьветнай вайны ў акупаванай немцамі Еўропе і як праходзіла саветызацыя габрэяў ва Ўсходняй Польшчы ў 1939—1941 г..


0

0




Улетку 1944 г. Чырвоная Армія заняла Беларусь. Нямецкі вермахт адступаў на ўсіх франтах. Савецкія жаўнеры былі з радасцю вітаныя жыхарствам краю з нагоды вызвалення ад нямецкае акупацыі.



Гэтаксама сярод яго заўважаліся недавер і страх, што Саветы пачнуць караць тых, хто ў часе вайны заставаўся на акупаваным абшары. Габрэяў, што жылі ў 1941 г. у Беларусі і былі тады (побач з беларусамі і палякамі) адной з найбуйнейшых групаў насельніцтва, болей немагчыма было напаткаць ані ў гарадах, ані ў вёсках. Абсалютная бальшыня іх сталася ахвяраю галакосту. Разам з людзьмі зніклі мовы ідыш ды іўрыт, бальшыня сінагогаў была разбураная. Шмат дзе апошнім напамінам заставалі ся могілкі.


  Ракаў, габрэйскія могілкі

З тэрыторыі сённяшняй Беларусі габрэі зніклі не толькі з поля зроку, але у вялікай ступені таксама і са свядомасці людзей. Той, хто пабывае ў сталіцы Менску або ў беларускіх мястэчках, будзе змушаны доўга шукаць слядоў габрэйскага жыцця і габрэйскае культуры. І ўсё-ткі існуюць мажлівасці рэканструяваць «шоах» (іўрыцк. «катастрофа») не толькі як пачварную аперацыю нацыянал-сацыялісцкіх ідэолагаў, але і праз разгляд асобных чалавечых лёсаў. У архівах «Яд Вашэм» захоўваюцца сведчанні пра тое, як беларусы, палякі і расійцы ў Беларусі мужна выступалі ў абарону сваіх габрэйскіх суграмадзянаў. Надалей будзе паказана, чаму, аднак, менавіта тут перадумовы для выяўлення гераічнай мужнасці і грамадзянскай адвагі былі горшыя, чымся ў іншых акупаваных нямецкімі войскамі краінах. Гэта ілюструюць выказванні, зробленыя ратавальнікамі і ўратаванымі ў Ізраілі або ў Беларусі.

Усюды ў акупаванай немцамі Еўропе габрэяў пераследавалі і забівалі. У межах гэтае серыі Бэата Кaсмаля і Франк Гальчэўскі вялі гаворку пра акупаваную Польшчу ды Ўкраіну. У абедзвюх працах паказваюцца мужнасць, адвага і пагарджанне смерцю людзей, калі імі аказвалася падтрымка суседзям-габрэям у супрацьстаянні нацысцкай машыне тэрору. Дзеля таго, каб абараніць «выпхнутых з супольнасці народаў» габрэяў перад лёсам, вызначаным для іх нацыстамі, пагарджанне смерцю перад абліччам брутальных метадаў нямецкіх акупантаў было асабліва неабходнае ў Польшчы ды на акупаванай частцы Савецкага Саюза.

Стаўленне людзей да сваіх суседзяў-габрэяў датычна Беларусі гэтаксама цяжка зразумець, як і датычна Ўкраіны або акупаванай Польшчы. Відаць, падобна, як у «генерал-губернатарстве», у Беларусі сярод жыхарства дамінавалі пасіўнасць ды апатыя ў дачыненні да лёсу габрэяў. Што праўда, антыгабрэйскіх эксцэсаў, якія мелі месца ў Прыбалтыцы, нямецкія сілы бяспекі чакалі ў бальшыні дарэмна. Але на лакальным роўні сярод беларусаў ды палякаў існаваў вялікі патэнцыял антысемітызму. Гатовасць шырокіх слаёў жыхарства ўлетку 1941 г. да супрацоўніцтва з акупацыйнымі ўладамі ў значнай ступені ўлучала ў сябе гатоўнасць дапамагаць у «вырашэнні габрэйскага пытання». Спецыфіка і агульныя варункі, у якіх адбывалася вынішчэнне габрэяў у «генеральным камісарыяце Беларутэніі» (гэтак гучаў нямецкі назоў тае часткі БССР, што мела ад восені 1941 г. цывільную адміністрацыю), робяцца зразумелымі праз шэраг асаблівасцяў ды лініяў гістарычнага развіцця, што адрозніваюць гэты рэгіён ад іншых акупаваных абшараў. Тут найгалоўнейшыя тры моманты. Найперш вырашальную ролю мела тая акалічнасць, што БССР у межах 1941 г. — нягледзячы нават на прыспешаную саветызацыю пасля заняцця колішняе польскае тэрыторыі ў 1939 г. — заставалася краем з этнічна-мяшаным насельніцтвам. У звязку з гэтым трэба, па-другое, звярнуць увагу на тую надзвычайную напружанасць, што ўзнікла паміж тымі, хто перамог і хто прайграў пры гэтым змяненні сістэмы, і на якую ў 1941 г. магло разлічваць нацысцкае кіраўніцтва. Па-трэцяе, у Беларусі хутчэй, чым у іншых месцах, раскруцілася спіраль гвалту, якая ўсебакова і на ўсіх узроўнях спрыяла пашырэнню як гатовасці чыніць гвалт, гэтак і прыстасавальніцтва.

     Чытаць больш   →   Лёс беларускіх габрэяў у «Генеральным камісарыяце Беларутэніі» .

На пачатку ХХ ст. колькасьць жыдоў дасягала мільёна чалавек. Жыдоўская меншасьць складала да 60% гарадскога насельніцтва Беларусі. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 «мяжа аседласьці» была адменена, і жыды ў вялікай колькасьці расьсяліліся па ўсёй тэрыторыі Расейскай імпэрыі. З гэтага часу колькасьць жыдоўскай меншасьці Беларусі працягвала зьніжацца:

    1914 г. — 1125 тыс. (~14%);
    1926 г. — 407 тыс. (8,2%);
    1939 г. — 375 тыс. (6,7%)[7];
    1959 г. — 150 тыс. (1,9%);
    1970 г. — 148 тыс. (1,6%);
    1979 г. — 135,5 тыс. (1,4%);
    1989 г. — 112 тыс. (1,1%);
    1999 г. — 27,8 тыс. (0,3%);
    2009 г. — 12,9 тыс. (0,1%).
                        

Беларуска-габрэйскія адносіны – гэта гісторыя стагоддзяў суіснавання, таксама гісторыя праблем, напружанасці, цярпення і пераследу. Аб гтым далей і размова.
.

   →   Беларусы і габрэі: што насамрэч адбылося?

Па тэме:

За что ненавидят евреев
Хто ў Беларусі: Габрэі, яўрэі ці жыды?
Polacy i żydzi – Zagłada polaków i żydów we Lwowie
Краткая история евреев в Беларуси (лекция)
Еврейское население Западной Белоруссии
О еврейском народе, сионизме и евреях
Як чытаць сымболіку габрэйскіх надмагільляў?
История евреев Латгалии
Хрустальная ночь 1938 | Телеканал "История"
Жуткие будни Варшавского гетто … театры, рестораны, по ночам слышались крики евреев
Когда солдаты Армии Крайовой убивали евреев (Ru, PL)
Антиеврейские погромы в Украине летом 1941 года
Вот народ, что живет отдельно, и между народами не числится (Тора)
«Ибо о том, что они делают тайно, стыдно и говорить» (Еф.5:11)
История расселения евреев по странам мира и их мутагенез. Что планируют евреи ... ?
Вторжение евреев в Россию
Еврейские фамилии


Аўтар-укладальнік ©Časłaŭ List

Назад   →   Гісторыя Беларусі   Габрэi  
Tags: Евреи, История Беларуси
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments