Czesław (czeslaw_list) wrote,
Czesław
czeslaw_list

Самая крывавая вайна ў гісторыі Беларусі была толькі з Расеяй

Тэма войнаў літвінаў-беларусаў з усходнім «старэйшым братам» была працяглы час табуяваная і можа шакаваць сучаснага сярэднестатыстычнага беларуса.


Часцей за ўсё літвіны-беларусы ваявалі з Расеяй

Доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч канстатуе, што вайсковыя супрацьстаянні Вялікага Княства Літоўскага і Масквы за дамінацыю ва Усходняй Еўропе пачаліся з 1335 года. «У 14 стагоддзі Маскоўскае княства ў параўнанні з ВКЛ – карлік. Але ўжо на рубяжы 15–16 стагоддзяў мы памяняліся ролямі», – кажа Алесь Краўцэвіч.

Агрэсіўнаму ўсходняму суседу - Маскоўскім царам улуса ханства Залатой Арды, Вялікае Княства Літоўскае не давала спакою. Не лічачы бясконцых разбойніцкіх набегаў за 475 гадоў з сярэдзіны XV стагоддзя ардынскія полчышчы маскоўскіх уладароў 18 разоў з вайной урываліся ў ВКЛ.  У суме - 80 гадоў вайны і крывавых бясчынстваў з агнём і мячом:

Битва на Трейдере 1298 г
Битва на Синих Водах 1362 г
Битва под Мстиславлем 1386 г
Битва на реке Ворскла 1399 г
Битва под Грюнвальдом 1410 г
Битва на Ведроши 1500 г
Битва под Клецком 1506 г
Битва под Вишневцом 1512 г
Битва за Смоленск 1514 г
Оршанская битва 1514 г
Поход компании на Полоцк в 1518 г
Битва под Сокалем 1519 г
Битва на реке Ольшанка 1527 г
Битва при Чашниках в 1564 г
Битва под Кирхгольмом 1605 г
Битва под Полонкой 1660 г
Битва при Клушине 1610 г
Битва под Хотином 1621 г

За кошт зачысткі тэрыторыі, насельніцтва земляў ВКЛ, якія падвергліся ардынскаму нашэсцю, памяншалася на 70-80%.

А гэтак званая Невядомая вайна (1654–1667 гадоў) з Масквою і войскамі Багдана Хмяльніцкага стала бадай самай крывавай у гісторыі Беларусі. Загінуў як мінімум кожны другі жыхар беларускіх земляў. Сотні тысячаў нашых продкаў вывезлі на Усход. Гісторык Алег Трусаў лічыць, што гэта была «вайна на знішчэнне нашай нацыі». «У часы СССР нельга было ўзгадваць пра гэтую вайну. Нельга было пісаць, што гэта была вайна з Расеяй. Таму гісторык Генадзь Сагановіч, які яе даследаваў, даў назву Невядомая вайна, – дадае Алесь Краўцэвіч. – Менавіта пасля тых падзеяў Смаленск цалкам замацаваўся за Маскоўскаю дзяржавай».

Пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў адзначае, што да гэтай вайны шмат якія археолагі параўноўвалі матэрыяльны ўзровень беларускіх гарадоў з гарадамі нямецкімі або нідэрландскімі. Але менавіта пасля Невядомай вайны ўтварылася цывілізацыйная прорва, якую мы адчуваем да сёння. «У Менску ў 1667 годзе засталося ўсяго 170 жыхароў. У Полацку перад вайной было каля 1500 дамоў, засталося 102. У Віцебску было 980 дамоў, засталося 56, – прыводзіць лічбы пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў. – Вось маштабы гэтай катастрофы. І мне ўяўляецца, што ў тым крывавым патопе – карані многіх нашых сучасных нацыянальных бедаў».


  →   Часцей за ўсё літвіны-беларусы ваявалі з Расеяй.

Даведацца больш   →   "Крывавы патоп" у якім агрэсарам супраць ВКЛ была ардынская Масковія .



Па тэме

Літвіны - беларусы, нацыя з вялікай гісторыяй (By, Рl, Ru)
150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі
Iмперская палітыка Расеі
Страна врущая во всем – яркий пример фальшивости истории о Куликовской битве
Бітва паміж злучаным войскам Польшчы і ВКЛ, і войскам Тэўтонскага ордэна 15 ліпеня 1410 года
Аршанская бітва 1514 года, у якой войска ВКЛ перамагло армію Маскоўскай дзяржавы (By, Ru, Рl)
Поход компании на Полоцк в 1518 году – "Чудо на Двине"
Люблінская Унія – Утварэнне Рэчы Паспалітай (By, Ru)
Ці была Рэч Паспалітая беларускай дзяржавай?
Возрождение народа возможно только на историческом фундаменте!

Праект новай Беларусі
Беларусь: погружение в бездну


Аўтар-складальнік ©Časłaŭ List

Назад   →   Гiсторыя Беларусi
Tags: История Беларуси
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 3 comments