Czesław (czeslaw_list) wrote,
Czesław
czeslaw_list

Каляды у літвінаў-беларусаў. Горад і вёска, стары і малы – усе рыхтуюцца сустрэць свята як мага лепш

Каляды — адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Яно менш звязана з сельскагаспадарчым цыклам, а больш з будовай і рухам сусвету. Хрысціянскае свята нараджэння Хрыстова супадае з такой з'явай, як калядаванне. Свята Каляд чакае ўвесь хрысціянскі свет з асаблівай радасцю і стараецца сустрэць найбольш урачыста.

Да пачатку XX стагоддзя такое свята як Новы год амаль што не існавала. На першае месца выходзілі ў літвінаў-беларусаў Каляды і Нараджэнне Хрыстова.


Горад і вёска, стары і малы – усе рыхтуюцца сустрэць свята як мага лепш, але ў горадзе гэта не так прыкметна, як у вёсцы. У вёсцы падрыхтоўка да свята пачынаецца аж з першага тыдня посту і скончваецца Куццёй – дзень напярэдадні Каляд. Само свята Каляды працягвалася не адзін дзень. Калі паглядзець царкоўны каляндар, то яно ахоплівае і Нараджэнне Хрыстова (pl. Boże Narodzenie), і Дзень Васілія Вялікага, і Хрышчэнне Ісуса. Сюды ж уключаецца і Новы год.

Тое, што Новы год з'яўляецца галоўнай зімовай урачыстасцю – гэта вынік савецкай улады (усім вядома, што гэта час атэізму і аб ніякім Нараджэнні Хрыстовым гутарка і не вялася). Каляды і Нараджэнне – гэта традыцыі, вытрыманыя часам. Што тычыцца Новага года, то захаваліся сведчанні, што продкі сустракалі яго 1 сакавіка, як сімвал пачатку новага жыцця. Толькі ў 1584 годзе (часы існавання Вялікага княства Літоўскага) з увядзеннем грыгарыянскага календара з'явілася традыцыя сустракаць Новы год на дзяржаўным узроўні 1 студзеня.

Тое, што Каляды супадаюць з Нараджэннем Хрыстовым – вынік розных рэлігійных змен, якія адбываліся ў Сярэднявеччы. Калі на нашы землі прыйшло хрысціянства, старая вера пачала забараняцца, на месцы паганскіх капішчаў будаваліся храмы новай рэлігіі, замест старых святаў з'яўляліся хрысціянскія – так лягчэй было перавесці ўсiх на новае веравызнанне.


   →   Традыцыі беларусаў. Каляды — што гэта такое і як яны праходзяць?

Каляды – гэта вельмі старадаўняе паганскае свята, звязанае з зімовым сонцастаяннем, з нараджэннем ідала Дажбога. У нашых продкаў лічылася, што абуджэнне яго значыць паварот да вясны: дзень становіцца даўжэйшы, скора скончыцца зіма, пачнецца час цяпла і розных зямельных прац. На гэтую касмічную з'яву выпадае і Нараджэнне хрысціянскага абаронцы – Хрыста. Традыцыі Каляд пасля прыняцця новай веры не забыліся і паспяхова ўвайшлі ў хрысціянства і разам з ім дайшлі да нашых дзён. Таму можна сказаць, што Нараджэнне Хрыстова – гэта часткова Каляды, а Каляды – гэта часткова Нараджэнне.

Слова "каляды" мае паходжанне ад лацінскага calendae, "календы" - назва першага дня кожнага месяца (ад таго кораня пайшоў і "каляндар"), а таксама ад старажытнай назвы сонечнага дыску – Кола. Першы дзень калядаў – дзень, у які даўжыня светлавога дня пачынала павялічвацца пасля зімовага сонцастаяння, звычайна прыходзіўся на 23-24 снежня па сучасным стылі, лічыўся пачаткам астранамічнага новага года. Новае сонца ўвасаблялася ў вобразе дзіцяці, выкрадзенага лютай вядзьмаркай Зімою, якая ператварыла яго ў ваўка. Але светлыя сілы, вядома, перамагаюць, гарачыя промні маладога сонца спальваюць ваўчыную поўсць, яно вызваляецца з палону цёмных сіл і пакрысе "сталее", з кожным днём набіраючы сіл да вясны.



Да каляд абавязкова адказна рыхтаваліся. Прыбіралі хату, убіралі яе самаробнымі ўпрыгожваннямі, рабілі, калі быў патрэбны, рамонт усіх гаспадарчых будынкаў на падвор’і. Да калядаў стараліся пашыць новае адзенне, абавязкова памыцца ў лазні. Новы год і новае сонца непрыгожа сустракаць, калі непарадак у гаспадарцы ці ў душы. Вось і зараз стараюцца людзі да новага года дарабіць пачатыя справы, разлічыцца з пазыкамі, прыбраць жыллё. А вось замест звычайнай у нашые часы навагодняй яліны асноўным упрыгожаннем хаты таго часу быў сноп збожжа, які уносілі у хату ў першы дзень каляд і трымалі там да апошняга. Замест снапа магла быць і саламяная лялька, якая ўяўляла сабой нованароджаны год.



На каляды, асабліва ў першы вечар, прынята было збірацца разам, усёй сям’ёй, прычым запрашалі на святкаванне не толькі жывых членаў радзіны, але і продкаў. Лічылася, што яны разам з усімі садзяцца за стол, і калі спадабаецца ім вячэра – абавязкова “замовяць слоўца” і дапамогуць жывым ва ўсіх істотных справах.



Нельга не ўзгадаць і пра “калядаванне” – адну з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці. Лічылася што толькі весялосць, шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў, павылазіўшых з таго свету, ды аберагчы людзей ад іх.


   →   Калядаванне ў вёсцы Стаўбун 13 студзеня 2019 г.

Моладзь збіралася разам, пераапраналіся ў строі татэмных жывёл (мядзведзя – увасабленне Велеса, карову, казу, каня – сымбалі дастатку, багацця, бусла, які лічыўся талісманам удачы, ладу) і хадзілі па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы святла і граючы на музычных інструментах. Чым часцей узгадваліся розныя магічныя формулы, тым больш дзейснымі яны лічыліся. Гаспадары ж, якіх яны наведалі, давалі ў падзяку за абарону ад нячысцікаў розныя прысмакі. Часцей за ўсё гэта былі арэхі, семечкі, пернікі і печыва, сухафрукты, пазней – цукеркі..


   →   Куцця і калядныя традыцыі.



   →   Згуртаваньне беларусаў з Таронта.


Па тэме:

Генафонд літвінаў-беларусаў
Літвіны - беларусы, нацыя з вялікай гісторыяй (By, Рl, Ru)
Беларусы – славяна-балты
Гістарычная Літва і Літвіны
Литвины - потомки лютичей. Первые упоминания о Литве
Чаму літвіны сталі беларусамі?
Літоўскі народ" 14 стагоддзя з моўнага, культурнага і рэлігійнага гледзішча
Літвіны-беларусы найстаражытны народ на Еўрапейскім кантыненце (By)
Staryja instrumienty Biełarusi: duda, lutnia, kołavaja lira, husli, surma


Аўтар-складальнік ©Časłaŭ List


Назад   →   Гісторыя Беларусі
Tags: История Беларуси
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments