
Межы Рэчы Паспалітай, 1635 год.
У гісторыі Беларусі ёсць даўгі ды значны па цывілізацыйных зменах перыяд Рэчы Паспалітай. Гэта час, калі на тэрыторыі адной дзяржавы суіснавалі шматлікія народы, гучалі розныя мовы, вызнаваліся разнастайныя формы рэлігіі і грамадскага жыцця. Сярод гэтай разнастайнасці ды моўна-культурнага багацця жылі і стваралі матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці беларусы. У нашым сённяшнім грамадстве ды гістарычнай навуцы гэты перыяд застаецца ў цені Полацкага княства і Вялікага княства Літоўскага, адсунуты ў бок часамі Расейскай імперыі ды Савецкага Саюзу.
1 ліпеня 1569 года ў выніку Люблінскай уніі адбылося аб'яднанне Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. Рэч Паспалітая (польск.: Rzeczpospolita Obojga Narodów, літ.: Žečpospolita або Abiejų tautų respublika) — федэратыўная манархічная рэспубліка, што ўтварылася ў 1569 годзе з Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і Польскага Каралеўства. Рэч Паспалітая праіснавала да 1795 года.
Палітычнае жыццё Рэчы Паспалітай пасля Люблінскай уніі трымалася на палітычным трыкутніку: кароль, магнаты і шляхта. Кароль часам не толькі ўзначальваў дзяржаву, але і выступаў лідарам уласнай палітычнай групы, выразна зацікаўленай у моцнай цэнтральнай уладзе.
У Рэчы Паспалітай існавала фармальна-юрыдычная адасобленасць ВКЛ і Польскага Каралеўства (асобнае войска, скарб, біццё манеты, дзяржаўная канцылярыя, сімволіка, сістэма пасад, уласныя законы ВКЛ, сабраныя ў Статуце, і г.д.). Нават Канстытуцыя 3 мая 1791 года фармальна (юрыдычна) не ліквідавала дзяржаўную ўнію паміж Польскім Каралеўствам і ВКЛ. Канстытуцыя абыходзіла бокам пытанне аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным ладзе Рэчы Паспалітай — аб узаемаадносінах Польскага Каралеўства і ВКЛ. Пытанне ўзаемаадносін Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага было ўдакладнена Чатырохгадовым соймам у законе «Узаемныя заручыны абодвух народаў» («Zaręczenie Wzajemne Obojga Narodów»), які быў прыняты 20 кастрычніка 1791 г. і якім сцвярджалася, што унія Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага захоўваецца, і Рэч Паспалітая не ператвараецца ва ўнітарную дзяржаву. Існаванне дзяржаўнага дуалізма Рэчы Паспалітай (дзяржаўнай асобнасці Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага) аж да самага апошняга падзелу ў 1795 г. (нават пасля прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 г.) у сучаснай польскай гістарыяграфіі не аспрэчваецца. → Чытаць больш .
→ Люблінская Унія
Рэч Паспалітая была тагачаснай формай дэмакратычнай дзяржавы, і мала хто з беларусаў сёння пра гэта памятае. Палітыкі таксама амаль ніколі яе не ўзгадваюць у сваіх выступах.
Паўстае пытанне: ці была Рэч Паспалітая таксама і беларускай дзяржавай? Бо пры ўсёй фармальнай і юрыдычнай федэратыўнасці Рэчы Паспалітай, яна досыць хутка ператварылася ў інструмент каланізацыі ўсёй прасторы Вялікага княства Літоўскага. Паспяховасць гэтага працэсу замацавала Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 году, у якой супольная з ВКЛ дзяржава называецца выключна Польшчай і ніводны народ акрамя палякаў там не згадваецца, а беларусам надалей застаецца шукаць сваё месца ў гісторыі.
→ Ці была Рэч Паспалітая беларускай дзяржавай?
Па тэме:
Літвіны-беларусы найстаражытны народ на Еўрапейскім кантыненце (By, Ru)
Беларусь ці Летува – Як здарылася, што Жамойць пачала называцца Літвою?
Генафонд літвінаў-беларусаў
Чаму літвіны сталі беларусамі?
Литвины - потомки лютичей. Первые упоминания о Литве
Утварэнне Вялікага княства Літоўскага
Литовско-московская граница в 1368 г.
Люблінская Унія – Утварэнне Рэчы Паспалітай (By, Ru)
Mapy Vialikaha Kniastva Litoŭskaha - Rečy Paspalitaj - Biełarusi (By, Ru)
"Крывавы патоп" у якім агрэсарам супраць Вялікага Княства Літоўскага была ардынская Масковія
Разделы Речи Посполитой между Россией, Пруссией и Австрией
Wielkie Księstwо Litewskie (Wgląd z Polski)
Наша Вильня – Как Беларусь потеряла Вильню
Аналіз гістарычнай дакладнасці афіцыйнай назвы Літоўскай Рэспублікі
Усялякая беларускасць гэта чужое, фальш, не натхняе і не мае будучыні
Возрождение народа возможно только на историческом фундаменте!
Аўтар-складальнік ©Časłaŭ List
Назад → Historia Polski Гiсторыя Беларусi Історія України Расология