→ Гісторыя пад знакам Пагоні
Беларусы — найстаражытны народ, этнас, нацыя на Еўрапейскім кантыненце, адбыты на месцы зліцця ўсходнеславянскіх і балтыйскіх плямён, паказваюць сабой антрапалагічна найстаражытнейшы тып індаеўрапейца. Індаеўрапейцы пры міграцыі спыніліся на прасвядных землях цяперашняй тэрыторыі Беларусі і Паўночнай Украіны, і іх асвоілі. Гэты тып і сталі называць «заходнімі балтамі». Літвіны-беларусы, мінімум 3500 гадоў (магчыма, да 5000 гадоў, з бронзавага веку) нязменныя ў генах і антрапалогіі, бо не змешваліся з каўказоідамі-аўтахтонамі Еўропы. Літвіны-беларусы на дзве тысячы гадоў старэй славянамоўных народаў-этнасаў. Беларусы не славяне, а славянізаваныя балты. Славянізацыя балтаў, расцягнулася на ўсю гісторыю літвінаў-беларусаў. Яны перайшлі на славянскую мову галоўным чынам пад уплывам царквы.
Прабацькі літвінаў-беларусаў «заходнія балты»: гуты-гепіды, "літвінскія плямёны" – гэта мігранты з Прусіі, улучаючы раней уцекачоў туды мігрантаў з Памор'я і Паляб'ючы. Яны і з'яўляюцца стваральнікамі Вялікага Княства Літоўскага (далей ВКЛ) і называліся літвінамі. З часам літвінамі называюцца яцвягі і жыхары былой Полацкай Дзяржавы.

Беларуская народнасць галоўным чынам сфармавалася ў XI - XII стагоддзях на грунце трох усходнеславянскіх плямён – радзімічаў, дрыгавічоў і крывічоў, пры ўдзеле некаторых плямён заходніх славян і балтаў. У IX - XIII стагоддзях гісторыю Беларусі вызначаў Полацк, потым яго змяніў Наваградак - стаўшы цэнтрам фармавання ВКЛ. Тут быў каранаваны першы ўладца ВКЛ Міндоўг (1195-1263) – меркавана ў 1246 годзе. Пазней дзяржава атрымала назву «Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае». Літоўскае – гэта беларускае, бо амаль да канца XVIII стагоддзя заходняя і цэнтральная Беларусь называлася Літвой; Русь – гэта паўднёва-усходняя Беларусь і паўночна-усходняя Украіна, а Жамойць – заходняя і цэнтральная частка цяперашняй Летувы. Землі тэрыторыі, улучаючы Смаленскія землі ВКЛ, гістарычна лічыліся Еўрапейскімі.
→ Хто стварыў Беларусь і литвинау-беларусаў?
Па тэме:
Ці была Рэч Паспалітая беларускай дзяржавай?
Вялікалітва/Беларусь ці Летува – Як здарылася, што Жамойць пачала называцца Літвою?
Панрусизм и западнорусизм – это панордызм и славянофобия, объединение людей с ордынским менталитетом
Национальности «русский» не существует - это химера и кабинетная выдумка
Усялякая беларускасць гэта чужое, фальш, не натхняе і не мае будучыні
Заходнеруская прапаганда і яе ўплыў на ментальнасць беларускага грамадства
Почему скрывают, кто такие литвины-беларусы?
Крывавы патоп" у якім агрэсарам супраць Вялікага Княства Літоўскага была ардынская Масковія
Беларусь: паглыбленне ў бездань
Беларусь як акупаванае грамадства
Аналіз гістарычнай дакладнасці афіцыйнай назвы Літоўскай Рэспублікі
История формирования беларускай народности - Балтский субстрат в формировании беларуской народности
Возрождение народа возможно только на историческом фундаменте!
Заўвага пра назву краіны – Беларусь, Літва, Вялікалітва
Особенности беларуской ментальности
Аўтар-складальнік ©Časłaŭ List
Назад → Беларусь
← Ctrl ← Alt
Ctrl → Alt →
← Ctrl ← Alt
Ctrl → Alt →