Czesław (czeslaw_list) wrote,
Czesław
czeslaw_list

Бітва паміж злучаным войскам Польшчы і ВКЛ, і войскам Тэўтонскага ордэна 15 ліпеня 1410 года

Гэта была адна з найвядомейшых бітваў сярэднявечча, якая паўплывала на лёсы шмат якіх еўрапейскіх народаў.

http://inbelhist.org/wp-content/uploads/2014/07/Bitva-pad-Grunvaldam-6.jpg Схема Грунвальдскай бітвы 1410 года.

Jan Matejko, Bitwa pod Grunwaldem.jpg
Ян Матэйка. «Грунвальдская бітва», 426×887, 1878. Нацыянальны музей у Варшаве    →   Павялічыць . На карціне Матэйкі адлюстравана, як загінуў Вялікі Магістр — яго працялі рагацінай з жалезнымі канцамі.

                 http://img1.liveinternet.ru/images/attach/c/4/82/182/82182707_91f.gif
Гэта яшчэ адна слаўная частка гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.
.
Гру́нвальдская бі́тва, або Бі́тва пад Гру́нвальдам 15 ліпеня 1410 года, — бітва паміж злучаным войскам Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага (Ягайла і Вітаўт; 31,5 тыс.ч.), у складзе якога тады знаходзіліся беларускія землі, пры ўдзеле татарскіх і чэска-мараўскіх палкоў, і войскам Тэўтонскага ордэна (Ульрых фон Юнгінген; 27 тыс.ч., гарматы), якая адбылася ў час Вялікай вайны (1409—1411) недалёка ад вёсак Грунвальд, Таненберг і Ладвігова (Усходняя Прусія, сучасная Польшча)  →   Вікіпедыя .

Cярод тэўтонцаў, акрамя членаў ордэна і іх васалаў, былі рыцары з Германіі, Аўстрыі, Францыі і Англіі, а таксама найміты - швейцарцы, англічане, чэхі, палякі, усяго 51 сцяг, агульнай колькасцю каля 15 тысяч чалавек

У складзе войска, якім камандаваў вялікі князь літоўскі Вітаўт, стрыечны брат Ягайлы, уваходзілі Гродзенскі, Ковенскі, Лідскі, Смаленскі, Мсціслаўскі і Аршанскі (пад камандаваннем князя Смаленскага Сямёна Лінгвена Альгердавіча), Полацкі, Віцебскі, Кіеўскі, Пінскі, Наваградскі, Брэсцкі, Кобрынскі, Ваўкавыскі, Драгічынскі, Мельніцкі, Крамянецкі, Старадубскі палкі. На баку польска-літоўскага войска выступала таксама татарская конніца Джэлал ад-Дзін-хана - саюзніка князя Вітаўта, якая складаецца з 7 харугваў. Войска князя Вітаўта складалася з 40 харугваў, вельмі разнастайных этнічна. Па дадзеных беларускіх гістарычных крыніц, у войску было 4 літоўскіх палка, 28 палкоў з цяперашніх беларускіх земляў і 8 палкоў з украінскіх зямель

Армія ВКЛ і Польшчы пераўзыходзіла войска Ордэна па колькасці рыцараў; у той жа час войска Ордэна мела перавагу ў ўзбраенні (у прыватнасці, мела каля 100 гармат супраць 17 у свайго праціўніка). Аб'яднаныя польска-літоўскія войскі пад камандаваннем польскага караля Уладзіслава Другога Ягайлы рушылі да мяжы валадарстваў Тэўтонскага Ордэна. Насустрач ім са сталіцы ордэнскіх уладанняў Марыенбурга (сучасны горад Мальбарк ў Польшчы) выйшла войска пад камандаваннем Вялікага магістра ордэна Ульрыха фон Юнгінгена.

15 ліпені 1410 праціўнікі сышліся на раўніне ў трыкутніку паміж вёскамі Грунвальд, Танэнберг (цяпер - Стэмбарк) і Людвігсдорф. Войскі Тэўтонскага ордэна выстраіліся фронтам у 2 км паміж Грунвальдам і Таннебергам у дзве лініі. Правае крыло першай лініі ўзначальваў Конрад Ліхтэнштэйн, левае - Фрыдрых Валенрод, другую лінію - сам вялікі магістр.

http://inbelhist.org/wp-content/uploads/2014/07/Bitva-pad-Grunvaldam-5.jpg

Поўную перамогу, пасля цэлага дня сечы, узяло саюзнае войска Польшчы і ВКЛ. Загінулі 18 тысяч нямецкіх рыцараў, воінаў і чэлядзі, яшчэ 14 тысяч былі ўзяты ў палон, а ўратавалася толькі трохі больш за 1400 чалавек. Былі ўзяты ўсе гарматы і 52 сцягі крыжацкага войска.

Падчас гэтай бітвы загінуў сам ордэнскі магістр. Пасля гібелі фон Юнгінгена і капітуляцыі часткі тэўтонскіх войскаў, ацалелая ордэнская армія збегла. У гэтай бітве загінула каля траціны немцаў, у тым ліку практычна ўвесь камандны склад Ордэна, значная колькасць рыцараў патрапіла ў палон.

Грунвальдская бітва нанесла смяротны ўдар па нямецкай экспансіі на Усход. Агрэсія нямецкіх рыцараў на ўсход была спыненая. Пасля Грунвальдскай бітвы на працягу пяці стагоддзяў, да 1914 года, на землі Беларусі не ступала нага нямецкага заваёўніка.


→   Грунвальд 1410 - Адзін дзень, адна бітва, адна гісторыя

Перамога, хоць і пераламіла ход Вялікай вайны, але не была выкарыстана з-за памылак вярхоўнага камандавання. Але палітычнае значэнне бітвы было небывалым у гісторыі Польшчы і ВКЛ — была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі, і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. Эканоміка ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі, а значыць, і ў Еўропу. Бітва пад Грунвальдам ўвайшла ў гісторыю як лепшы прыклад сумесных дзеянняў і ўзаемнай падтрымкі Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства, якая не раз у будучыні ратавала ўжо сумесную дзяржаву гэтых народаў.


→   Беларусы ў бітве пад Грунвальдам


http://inbelhist.org/wp-content/uploads/2014/07/Bitva-pad-Grunvaldam-8.jpg Цяжкаўзброены беларускі рыцар з чырвонаколерным вялікакняскім сцягам і дзяржаўным гербам «Пагоня».


→   Беларусы адсвяткавалі Грунвальдскую бітву - Відэарэпартаж


Па тэме:

Бiтва пад Грунвальдам 15 ліпеня 1410 года
Grunwald - 15 lipca 1410 (Рl)
Bitwa pod Grunwaldem (Pl)
Стары Ольса - Грунвальдская бітва 1410 г
Аршанская бітва 1514 года, у якой войска ВКЛ перамагло армію Маскоўскай дзяржавы (By, Ru, Рl)
О каком рыцарстве может идти речь на России и в частности его потешная реконструкция?
"Крывавы патоп" у якім агрэсарам супраць Вялікага Княства Літоўскага была ардынская Масковія


Аўтар-складальнік ©Časłaŭ List

Назад   →   Гiсторыя Беларусi   Historia Polski   Искусство   Живопись   Галерея
Tags: Галерея, Живопись, Искусство, История Беларуси, История Польши
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments