Czesław (czeslaw_list) wrote,
Czesław
czeslaw_list

Нарадзіўся я літвінам

Дзяржава з назвай Беларусь, без гісторыі і гістарычных сымбаляў, de facto акупаваная і будучага ня мае!

Ні адзін дыктатар у свеце не рабіў таго, што робіцца зараз у Беларусі. Было тры спробы вярнуць нацыянальны твар беларускаму народу. Першая - у 1917-30, другая - у 1941-44, трэцяя - на нашых вачах, у 1990-94 гадах. Усе яны скончыліся паразай    →  
Усялякая беларускасць гэта чужое, фальш, не натхняе і не мае будучыні .



  →   Анатоль Тарас (Сустрэча ў Вілейцы)


Якія аргументы маюць людзі, што мяркуюць: мы – ніякія не беларусы, а літвіны!? Яны не лічаць сябе беларусамі і заклікаюць іншых не адгукацца на імя, што было прыдумана ў Расейскай імперыі адмыслова дзеля таго, каб мы забыліся пра свае карані.

Літвіны (ліцьвіны) — гістарычная саманазва беларусаў (пераважна заходніх беларусаў і ўсходніх літоўцаў у XIV—XVIII ст.) у Вялікім Княстве Літоўскім. Назва літвіны супрацьпастаўлялася этнонімам іншых суседніх этнічных груп і народаў: русінам, ляхам (палякам), мазурам (мазаўшанам), жэмайтам (жмудзі), прусам, валынянам і інш..

Па Крэўскай уніі "літвінамі" называліся ўсё жыхарства Вялікага княства Літоўскага ў нацыянальным сэнсе, "русінамі" называліся праваслаўныя (літвіны) ў канфесыйным сэнсе. У 16-18 ст. назва «літвіны» набыла гучаньне палітоніма — дзяржаўна-палітычнага вызначэньня ўсяго насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. У якасьці назвы сучасных беларусаў назва “літвіны” шырака ўжывалася яшчэ на працягу 19 стагодзьдзя ды захоўваецца ў частковым ужытку ў якасьці саманазвы вясковага жыхарства і цяпер (Зьвесткі зь Вікіпэдыі).

Літвіны (ліцвіны) — назва жыхароў ВКЛ упершыню сустракаецца ў польскіх гістарычных крыніцах (хроніках і аналах) XIV ст. У беларуска-літоўскіх летапісах і іншых дакументах XIV—XVI ст. назва літвіны звязвалася ў этнагенетычным аспекце з легендарнымі рымскімі перасяленцамі на чале з князем Палемонам, а тэрытарыяльна — з землямі першапачатковай лакалізацыі тапоніма Літва — на захад ад Мінска ў міжрэччы Нёмана і Віліі, дзе існавала змешанае балта-славянскае насельніцтва.

У XVI—XVIII ст. назва літвіны набыла гучанне палітоніма — дзяржаўна-палітычнага вызначэння ўсяго насельніцтва Вялікага княства Літоўскага, аднак адрознівалася ад саманазвы менавіта літоўцаў (аўкштайты і жэмайты), усходніх беларусаў праваслаўнай веры (русіны, руськія, рускія) і палешукоў. Жыхары Белай Русі называліся літвінамі-беларусцамі.

У ХІХ — пачатку ХХ ст. арэал існавання назвы літвіны звузіўся. У наш час ужываецца ў якасці экзаэтноніма ў палякаў для вызначэння літоўцаў, а таксама як лакальны этнікон невялікіх груп беларускага насельніцтва, таксама, некаторых раёнаў беларуска-ўкраінскага Палесся і часткова беларусамоўнага насельніцтва паўночнай Чарнігаўшчыны і Кіеўшчыны, заходняй Браншчыны і Смаленшчыны (Зьвесткі  →  Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал).

Літвіны не маюць ніякага дачыненьня да белых (або чорных, чырвоных) так званых "рускіх". "Рускі", - гэта кабінетная выдумка, таксама, як і "Рускі свет". Тыя, хто завуць сябе "белымі рускімі" асіміляваны агрэсарам і знаходзяцца ў рабстве.


  →   Нарадзіўся я літвінам



         

Па тэме:

Як здарылася, што Жамойць пачала называцца Літвою?
Літвіны-беларусы найстаражытны народ на Еўрапейскім кантыненце (By, Ru)
Гісторыя мовы літвінаў, - сёньняшніх беларусаў. Як называлася мова нашых продкаў у ВКЛ?
Хто такія беларусы? (By, Ru)
Беларусы – славяна-балты
Генафонд літвінаў-беларусаў
Литвины - потомки лютичей. Первые упоминания о Литве
Утварэнне Вялікага княства Літоўскага
Почему скрывают, кто такие литвины-беларусы?
История происхождения беларуских фамилий
Князі Вялікага княства Літоўскага
Што такое Вялікае Княства Літоўскае?
"Літоўскі народ" 14 стагоддзя з моўнага, культурнага і рэлігійнага гледзішча
Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае - комплекс панарам на аснове навуковых даследваньняў
Аналіз гістарычнай дакладнасці афіцыйнай назвы Літоўскай Рэспублікі
"Крывавы патоп" у якім агрэсарам супраць Вялікага Княства Літоўскага была ардынская Масковія
Чаму літвіны сталі беларусамі?
Панрусизм и западнорусизм - это идеология людей с ордынским менталитетом

Акупацыйная палітыка расейцамі на беларускай тэрыторыі
Заходнеруская прапаганда і яе ўплыў на ментальнасць беларускага грамадства
Рускія ідуць ...
Беларусь: погружение в бездну



Аўтар-складальнік ©Časłaŭ List

Назад    →   Гісторыя Беларусі   
Tags: История Беларуси
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 6 comments