July 28th, 2020

Я

Дык што адбываецца – Ці будуць падманутымі беларусы?

Зварот да удзельнікаў прэзідэнцкай кампаніі

“Набірае моц чарговая прэзідэнцкая кампанія. Мы зноў звяртаем вашу ўвагу на галоўную прыкмету нашай нацыі і незалежнасці — беларускую мову. Кіраўнікі дзяржавы прыходзяць і адыходзяць. А пакуль жыве беларуская мова — жыве і наш народ, жыве і наша краіна. Знікне мова — не стане ні народа, ні дзяржавы”, — адзначаецца у звароце Таварыства беларускай мовы.


Таварыства беларускай мовы заклікала “ўсіх выбаршчыкаў галасаваць за тых кандыдатаў, якія карыстаюцца беларускай мовай”, а таксама падтрымаць на выбарах тых прэтэндэнтаў стаць кіраўніком дзяржавы, хто “ўключыць у свае праграмы наступныя пункты”:

1. Прыняць Закон аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы.
2. Падтрымаць дзейнасць універсітэта імя Ніла Гілевіча з выкладаннем усіх прадметаў на беларускай мове.
3. У кожным раённым цэнтры, а таксама ва ўсіх раёнах абласных гарадоў і г. Мінска адкрываць новыя школы і гімназіі з выкладаннем усіх прадметаў на беларускай мове.
4. Вярнуць выкладанне гісторыі і геаграфіі ва ўсіх школах краіны па-беларуску.
5. Забяспечыць вяшчанне на дзяржаўнай беларускай мове першага беларускага тэлеканала (БТ-1).
6. Усе дзяржаўныя раённыя і абласныя газеты павінны друкавацца па-беларуску не менш, чым 50% тэкстаў у кожным нумары.

Таварыства беларускай мовы адзначае, што падтрыманне гэтых пунктаў стане “найлепшым спосабам сцвердзіць свой патрыятызм і праявіць сапраўдны клопат пра незалежнасць і паспяховае развіццё Беларусі”.
                                                     
Collapse )

Collapse )


Даведацца больш па тэме:

Войти в состав УИК отказано более чем 3500 участников инициативы «Честные люди»
Павел Спирин: О фальсификациях Лукашенко
Признание секретаря избирательной комиссии о фальсификации выборов
Зянон Пазняк: Выбары i COVID-19 у Беларусі
Полковник ГРУ про Лукашенко и выборы
Перадвыбарчыя пікеты за прэтэндэнтаў у прэзідэнты Беларусі
Пікет за Лукашэнку ў Менску, ужывую 05.06.2020
"Магу назваць імя трэцяга прэзідэнта ..."
Зянон Пазьняк аб тым, што Цэпкала, Бабарыка i Лукашэнка, - гэта людзi адной масьцi .


Аўтар-складальнік ©Časłaŭ List

Назад   →   Беларусь