Czesław (czeslaw_list) wrote,
Czesław
czeslaw_list

Песьня беларускіх жаўнераў 1794 году

"Песня беларускіх жаўнераў 1794 года" – ананімны твор, які мае ўкраінскі і польскі аналагі. Героем гэтага твору з’яўляецца просты беларускі селянін, які заклікае сваех суродзічаў ахвяраваць сваем майном ды далучацца да паўстаньня Касьцюшкі супраць маскоўскіх ды нямецкіх акупантаў. Відавочна, арыгінал пісаўся хутчэй за ўсё па-польску, а затым перакладаўся. Аднак гэта не факт. Думаецца, існуе вялікая верагоднасць, што аўтарства песні належыць знакамітаму кампазітару Міхалу Клеафасу Агінскаму, які быў адным з военачальнікаў падчас збройнага чыну 1794 г.

https://pieramoha.org/i/76/7/32e.jpeg
https://pieramoha.org/i/68/d/bbc.jpeg
Копія песні, зробленая ў Віленскім архіве.

Тэкст гэтай песьні, напісаны ад рукі лацінкай. Арфаграфічныя ды іншыя асаблівасьці тэксту дазваляюць сьвярджаць, што тэкст быў напісаны ў XVIII ст. высокаадукаваным чалавекам, які браў непасрэдны ўдзел у Паўстаньні. Сярод мажлівых аўтараў песьні даследчыкі вылучаюць такіх вядомых беларусаў, як Міхал Клеафас Агінскі ды Якуб Ясінскі.

Нават праз 2 стагоддзі тэкст гэтага геніяльнага твору гучыць неверагодна актуальна.


Возьмем косы ды янчаркі,

Пойдзем гордыя гнуць каркі.

Няхай Маскаль уступае,

Няхай Беларусаў знае.

Ўжо Мазуры іх пабілі,

З сваей зямлі выганілі.

Пойдзем з імі і злучымся,

Маскве, Немцам не дадзімся.

Ну жа, хлопцы! Ну жа жыва.

Цяпер маем для нас жніва.

Гасподзь Бог нам у помац стаець,

Нашу славу нам вяртаець.

Ну жа, жыва вы, сотнікі,

Вы, малойцы-дзесятнікі:

Дамо сабе рукі ўзаем,

Бацькаўшчыну адзыскаем.

Атаманы і Казакі,

Бійма Маскву і Прусакі.

Калі ўсіх іх вытаўчэма,

Тагды ў сяло павярнема.

Помнім добра, што рабілі,

Як нас дзёрлі, як нас білі.

Дакуль будзем так маўчаці?

Годзі нам сядзець у хаці.

Каней нам пазаязджалі,

Што хацелі, то і бралі.

Пойдзем жыва да Касцюшкі,

Рубаць будзем Маскалюшкі.

Нашто зямлю нам забралі,

Пашто ў путы закавалі?

Дачкі, жонкі нам гвалцілі,

Трэ, каб мы ім заплацілі.

Пагуляем, пагукаем,

Камендантаў ўсіх пазнаем.

Маскалёў, Нямцоў ў балоці

Будзем рэзаць і калоці.

Ці ўжо мы усе сабакі?

Гаспадары – не бурлакі.

Зашто маем крыўду знаці?

Зашто церпіць наша маці?

Прадавайма аўцы, волы,

Жыта з свірна ды ўсе долы.

Няхай ксёндз нас пасвянцае,

Няхай Бог нам памагае!

Бывай здарова, Грыпіна!

Параска! Мая дзяўчына!

Ад вас цяпер ад’язджаем,

Да Касцюшкі ўсе прыстаем.

Калі назад павярнемся,

Тагды з вамі уціснемся.

Вольнасць для нас паны даюць

І за людзей нас прызнаюць.

Здрада ёсць ужо ў сенаце.

А мы будзем гніць у хаце?

Возьмем косы ды янчаркі,

Пачнем гордыя гнуць каркі!

Ну жа, хлопцы, ну жа, жыва.

Пагуляем, мае жніва!

Пагуляйма! Пагуляйма!

Ды Маскаля ўраз прагнайма!


Pa temie:

Historyi pra niaprosty los rodnaha słova biełarusaŭ
Historyja biełaruskaj łacinki. Sučasny varyjant biełaruskaj łacinki
Biełaruski łacinski alfabet   →   Jakija praviły biełaruskaj łacinki
Jak pisać u dakumantach - литвин, лiтвiн альбо лiцьвiн?

Aŭtar-składalnik ©Časłaŭ List

Nazad   →   Historyja Biełarusi   Biełaruskaja mova

Tags: Беларуская мова, Беларусь, История Беларуси
Subscribe

Recent Posts from This Journal

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 4 comments