Czesław (czeslaw_list) wrote,
Czesław
czeslaw_list

Што такое Вялікае Княства Літоўскае?

Вялікае Княства Літоўскае - гэта сярэднявечная беларуская дзяржава, што паўстала ў ХІІІ стагоддзі на Новагародскай зямлі. Умацаваньне яе адбывалася на эканамічным і культурным грунце старадаўных беларускіх княстваў - Полацкага, Турава-Пінскага і Смаленскага.

Жамойты (або, як сёння яны сябе называюць, летувісы) да ўзнікнення Вялікага Княства Літоўскага не мелі ніякага дачыненьня. Утварэньне яго дыктавалася інтарэсамі беларускіх феадалаў, нашыя старажытныя землі складалі аснову эканамічнай і вайсковай магутнасці Княства, панавальнае месца ў ім займала беларуская мова і культура, а дзяржаўнае заканадаўства развівалася з традыцыйнага (звычаёвага) права старажытных славянскіх народаў. Такім чынам, азначэнне гэтай дзяржавы як беларускай мае пад сабой усе падставы.

Вялiкае Княства Лiтоўскае (беларускае), рускае (украiнскае) i жамойцкае (цяперешняя Летува) - дзяржава сярэднявечча. Прэтэнзii сучасных летувiсаў (у мiнулым жамойтаў) апраўдаць цяперашнюю назву сваёй краiны спасылкай на тое, што ў назве ВКЛ «лiтоўскае» належыць да iх народу, зусiм неабгрунтаваны, паколькi  жамойты ў культурным, вайскова-палiтычным разьвіцьці не апярэджвалi лiтвiнаў-беларусаў i ўкраiнцаў, а па колькасьцi насельнiцтва складалі ня больш за 20% насельнiцтва Княства. Таксама неверагодна, каб у федэратыўнай дзяржаве адзiн народ называўся дзвюма назвамi (i лiтоўцамi, i жамойтамi), а два другiх народы з доляй насельнiцтва ў 80% называлiся адной назвай – рускiмi. I гэта не адзiныя аргументы за тое, што гiстарычная Лiтва – гэта ёсьць сучасная Беларусь.

У сваім развіцці Вялікае Княства прайшло тры асноўныя этапы: станаўленьня і ўмацаваньня - ХІІІ-ХІV стагоддзі; росквіту і найвышэйшай магутнасці - ХV першая палова ХVІІ стагоддзя; паступовага аслабленьня і заняпаду - другая палова ХVІІ стагоддзя - канец ХVІІІ стагоддзя.

Усё насельнiцтва, якое жыло за заходняй мяжой Масковii, якая ў сваю чаргу знаходзілася ў 100-300 км ад Масквы, называлася лiтоўцамi або лiтвiнамi. Нiякiх беларусаў тады не iснавала. У сярэднявеччы термiнамi “рускi” або “русiнскi” на неафіцыйным узроўні ў ВКЛ называлi насельнiцтва ўнiяцкага або праваслаўнага веравызнаньня, або славянскай мовы, або якое ў пiсьме карысталася кiрылiцай.

Пачатковы этап станаўленьня новай Беларускай дзяржавы характарызаваўся моцнымі цэнтралізацыйнымі тэндэнцыямі Новагародка, ягонай зацятай барацьбой з Жамойцяй, Галіцка-Валынскай зямлёй, а гэтаксама з крыжакамі - Лівонскім і Тэўтонскім ордэнамі. Вялікае Княства няспынна імкнулася да пашырэння сваіх межаў шляхам заваёваў у часы Альгерда (1345-1347) і Вітаўта (1392-1430). Абшары гаспадарства павялічваліся і шляхам мірнага пераходу пад ягоную юрысдыкцыю суседніх дзяржаваў, яскравы прыклад чаго - добраахвотнае далучэнне да Княства ў 1559-1560 гадах Інфлянтаў, якія шукалі паратунку ад Маскоўшчыны.

Экспансіянісцкая палітыка Вялікага Княства, уваходжанне ў яго склад велізарных абшараў Усходняй Эўропы надавала нашай дзяржаве характар імперыі. Асабліва гэта датычыць часоў Вітаўта, калі ўлада манарха была неабмежаванаю, межы гаспадарства сягалі Балтыйскага і Чорнага мораў, а пад яго пратэктаратам знаходзіліся Ноўгарад Вялікі, Пскоў і Разань.

Дый пазней Княства абвяшчала свае прэтэнзіі на першынства ў славянскім свеце і не толькі ў ім, напрыклад у перыяд княжання Сцяпана Батуры, калі нават паўстаў плян крыжовага паходу "праз Маскву на Турэччыну". Але сказанае, вядома, меньш за ўсё датычыць другой паловы ХVІІ-ХVІІІ стагоддзя, калі Вялікае Княства Літоўскае перажывала глыбокі заняпад і паступова страчвала свае землі.

У залежнасці ад дзяржаўна-палітычных межаў краіны ўдакладняўся і яе афіцыйны назоў. У ХІІІ-ХІV стагоддзях яна называлася Вялікае Княства Літоўскае, а часцей за ўсё проста Літва, пасля далучэння ўкраінскіх земляў гаспадарства атрымала найменне Вялікае Княства Літоўскае і Рускае. Затым, з уваходжаннем у яго склад Жамойці, а пазней Інфлянтаў ды іншых тэрыторыяў яго пачалі менаваць Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае, Інфлянцкае ды інш. Гэтакім чынам, назоў дзяржавы адлюстроўваў не федэратыўную будову, як гэта часта сцвярджаюць, а тэрытарыяльныя валоданьні вялікага князя.

Палітычны ляд Вялікага Княства Літоўскага - тыповая абмежаваная феадальная манархія на чале з вялікім князем. Ролю найвышэйшага заканадаўчага органа выконваў Галоўны з'езд (Сойм) шляхты, на які дэпутатаў абіралі праз дэмакратычныя выбары.

Паводле прынцыпаў дзяржаўнага і адміністрацыйнага ўпарадкаваньня Вялікае Княства з'яўлялася ўнітарнай краінай. Усялякія сепаратныя памкненні земляў, ваяводстваў, паветаў ці проста асобных моцных феадалаў расцэньваліся як парушэнне закону, дзяржаўнае злачынства і таму жорстка пераследваліся. Своеасаблівы феадальны "федэралізм" меў месца толькі на пачатку ўваходжання новых земляў у склад гаспадарства, у пэўны "пераходны перыяд", калі далучаныя абшары "асвойваліся". Але ён, як правіла, з часам разбураўся пад націскам агульнай унітарнай тэндэнцыі, што панавала ў Беларускай дзяржаве, асабліва з канца ХІV стагоддзя, калі Вітаўт на працягу 1392-1396 гадоў дарэшты зліквідаваў сістэму мясцовага (удзельнага) княжаньня. З другой паловы ХV стагоддзя цэнтралізацыйныя працэсы яшчэ больш паскорыліся, бо набылі вагу агульнагаспадарскія законы.

Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае - гэта спецыфічнае дзяржаўнае ўтварэньне, што існавала ў ХІІІ-ХVІІІ стагоддзях у геаграфічным цэнтры Эўропы, пераемніцай якога - пасля працяглага знаходжання нашых земляў у складзе Расейскай імперыі - была Беларуская Народная Рэспубліка, абвешчаная 25 сакавіка 1918 года, у пэўнай меры ўтвораная ў 1919-1920 гадах Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, і, нарэшце, сёння пераемніцай гістарычных і культурных традыцый Вялікага Княства Літоўскага з'яўляецца суверэнная Рэспубліка Беларусь.

Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. 22.09.2007



Па тэме:

Мапы Вялікага Княства Літоўскага - Рэчы Паспалітай - Беларусі (By, Ru)
150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі
Вялікае рассяленне і утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
Утварэнне Вялікага княства Літоўскага
Гісторыя пад знакам Пагоні. Вітаўт
Гісторыя пад знакам Пагоні. Ягайла
Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае - комплекс панарам, зробленых на аснове навуковых даследваньняў
Мапа Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага Сэўттера (выдавалася з 1730 па 1740 гады ў Аўгсбургу)

Аўтар-складальнік ©Časłaŭ List


Назад   →   Гiсторыя Беларусi
Tags: История Беларуси
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 10 comments