Czesław (czeslaw_list) wrote,
Czesław
czeslaw_list

Беларускі лацінскі альфабэт → Biełaruski łacinski alfabet

Беларускі альфабэт (лацінка)
                                                                 →   Беларускі альфабэт, літары й гукі.

Для тых, хто карыстацца беларускай мовай, гэтая тэма, магчыма, будзе выклікаць пэўны інтарэс.

Анлайн перакладчык (пераўтваральнік), які вы можаце выкарыстоўваць для пераўтварэння беларускай "трансліт" да кірыліцы алфавіту. У цяперашні час ён знаходзіцца ў бэта-версіі. Увядзі тэкст, які трэба перавесьці з кірыліцы ў лацінку, і націсьні кнопку «Канвэртаваць»   →   Анлайн-лацінізатар

Варыянтаў беларускага правапісу лацінкай яшчэ больш, чым варыянтаў самой беларускай мовы:  Беларускі лацінскі алфавіт — Вікіпедыя ,  Мультымедыя ў катэгорыі "Belarusian Latin alphabet"   →   Беларускі лацінскі альфабэт .

Ёсць у гэтай лацініцы адзін істотны мінус: практычнасць ужытку яе "анлайн", з клавіятуры тэлефонаў, і г. д. Справа ў тым, што дэвайсаў з адмыслова дапрацаванымі клавіятурамі ды праграмным забеспячэннем пад такую лацінку фактычна няма. І невядома ці будзіць. Напэўна, што з цягам часу звернуць увагу на беларускую мову, і аздобяць клавішы сваіх дэвайсаў беларускімі лацінскімі літарамі.

Гэты варыянт, арыентаваны на максімальна простае выкарыстанне класічнай ангельскай раскладкі, павінна спрасціць набор тэксту на беларускай мове:

Аа - а
Бб - b
Вв - v
Гг - g
Дд - d
Ее - ie
Ёё - io
Жж - zh
Зз - z
Іі - i
Йй - j
Кк - k
Лл - l
Мм - m
Нн - n
Оо - o

Пп - p
Рр - r
Сс - s
Тт - t
Уу - u
Ўў - w
Фф - f
Хх - h
Цц - c
Чч – cz/ch
Шш – sh/sz
Ыы - y
Ьь, апостраф - '
Ээ -e
Юю - iu
Яя - ia

Заўважым наступныя асаблівасці альфабэту:

1. Гэты "кірылічны" варыянт уяўляе лацінскую літарную кальку са стандартнага кірылічнага правапісу. У ім няма ніякіх надлітарных рысак, якія "абцяжарваюць" набор тэксту з класічнай клавіятуры.
2. Што асабліва выбесіць - не ўлічана святая розніца паміж «ґ» і "г". Для "г" ужываецца звычайнае g, што дазваляе максімальна проста перадаць літару "х" - h. У абарону гэтага напісання скажу, што чалавек, які больш-менш ведае беларускую мову, будзе ведаць і розніцу ўжытку «ґ» і "г", і ўжыткам гэтага архаізму мы гукавае багацце мовы 19 стагоддзя ўсё роўна ўжо ніколі не вернем.
3. Вырашаецца праблема апострафа з мяккім знакам і "ў" праз стандартны ' і w адпаведна. Ужытак W тут мне асабліва падабаецца. Мала таго, што выкарысталі, здавалася б, непатрэбную ангельскую клавішу, дык яшчэ знайшлі цалкам лагічны адпаведнік беларускага ў, без крэмзы зверху, і да таго ж - надта падобны па гучанню на ангельскую W. Як і ў выпадку, з io, iu, ia ды ўжыткам j на месцы й, усё зразумела.
4. Варыятыўнасць ужытку cz/ch, sh/sz., можна ўжываць і "польскі" варыянт напісання (беларуская лацінка родам з адзінай нашай Рэчы Пасполітай), і ангельскі.
Дз будзе dz, дж - dzh. Апошні варыян няпросты, але ж пішуць немцы tsch.
5. Пры неабходнасці, тэкст, набраны гэтай "англабеларускай лацінкай", можна без праблем "канвертаваць" у дзяржстандартную лацінку, зрабіўшы некалькі аперацый аўтазамены ў тэкставым рэдактары кшталту Word.

Гэта лацінка ад suffragium for Smart People (ТМ), або спрошчаны варыянт лацінкі для класічных ангельскіх раскладак клавіятур.


©Czesław List

Назад   →   Беларусь
Tags: Беларуская мова, Беларусь
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments